Зборная Беларусі - 87-я ў абноўленым рэйтынгу ФІФА

20 февраля 2020
Паміж Гаіці і Замбіяй. Футбольная зборная Беларусі не змяніла пазіцый у абноўленым рэйтынгу ФІФА. "Белыя крылы" засталіся на 87-м радку. Грузія, сапернік беларусаў па першым матчы плэй-оф кваліфікацыі Еўра-2020, займае 91 месца. У выпадку перамогі над грузінамі 26 сакавіка каманда Міхаіла Мархеля згуляе супраць Паўночнай Македоніі або Косава. Гэтыя зборныя займаюць у рэйтынгу 68-ы і 115-ы радкі адпаведна.