Зборку металічнага пралётнага збудавання на мосце цераз Прыпяць плануюць завяршыць да 15 верасня

18 августа 2018

Пасля гэтага яго апусцяць на апоры і пачнуць рабіць маставое палатно. У цэлым асноўныя работы на мосце цераз Прыпяць ідуць згодна з графікам. Некаторыя вядуцца кругласутачна. Працягваюць працаваць паромная і пантонная пераправы. Паром ажыццяўляе перавозку з 6 раніцы ў светлы час сутак. Пантонная пераправа функцыянуе кругласутачна.