Збор па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны Беларусі прайшоў на палігоне Лосвіда

21 февраля 2020
На зямлі, у паветры і вадзе! Дзеянні тэрытарыяльных войскаў і падраздзяленняў сіл спецаперацый адрабілі напярэдадні ў Віцебскай вобласці. Пытанні ваеннай бяспекі і абароны Беларусі аб'ядналі на палігоне Лосвіда кіраўніцтва  абласцей і Мінска. Асноўная задача - павысіць узровень індывідуальнай падрыхтоўкі. Самай відовішчнай стала практычная частка.  Таксама на палігоне арганізавалі выставу тэхнікі, узбраення і экіпіявання.