Збор на фінансаванне дзряжрасходаў беларусы могуць аплаціць дыстанцыйна

13 февраля 2017

Збор на фінансаванне дзряжрасходаў беларусы, якія не працуюць, могуць аплаціць дыстанцыйна. Нарыклад, праз інтэрнэт-банкінг. Аб гэтым у "Галоўным эфіры" паведаміла намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка. Нагадаем, застаецца тыдзень, каб закрыць даўгі перад дзяржбюджэтам. Да 20 лютага працаздольныя грамадзяне, якія ў 2015 годзе не працавалі, павінны выплаціць збор 20 базавых велічынь. Гэта патрабаванне не закране тых, хто афіцыйна лічыўся беспрацоўным, выхоўваў дзіця да 7 гадоў або правёў у Беларусі менш як 183 дні.

Святлана Шаўчэнка, намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі: "Многія грамадзяне працуюць сёння на тэрыторыі РФ, Казахстана, наогул за мяжой. І яны атрымалі паведамленні. Магчыма, у іх адсутнічае абавязак па выплаце збору. Для гэтага таксама неабходна падаць інфармацыю ў падатковы орган. Не проста, атрымаўшы паведамленні, маўчаць аб гэтым. А праінфармаваць падатковы орган. Для гэтага няма неабходнасці асабіста з'яўляцца ў падатковы орган. Можна скарыстацца электронным сэрвісам - электронныя звароты ёсць на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах. У электронным выглядзе падаць звесткі і, магчыма, толькі тлумачэнняў будзе досыць, каб ануляваць паведамленне аб выплаце збору".

Ад выплаты збору могуць вызваляць грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Для гэтага неабходна падаць заяву ў камісію пры мясцовых органах улады. Кожны выпадак разглядаюць індывідуальна. Па ўсёй краіне ўжо пададзена каля 10 тысяч такіх зваротаў. У 80% выпадкаў паведамленні на выплату збору камісіі анулявалі.