Саджанцы дурніц у буйных маштабах пачнуць вырошчваць у Мінску

9 июня 2013

Комплекс для пладова-ягадных культур плануецца ўвесці ў строй у Цэнтральным батанічным садзе ў снежні.


Пра ўсе тонкасці ягаднага бізнесу ў рэпартажы Аліны Вольскай. Яны зразумелыя і загадкавыя адначасова. Усе ведаюць пра іх, але далёка не ўсе каштавалі. Хтосьці блытае іх з чарніцамі, але мала хто ўспрымае дурніц як унікальны прадукт, які можа прынесці рэальны прыбытак. На працягу трыццаці гадоў супрацоўнікі Батанічнага саду актыўна займаліся размнажэннем і вырошчваннем гэтай культуры ў дробных маштабах. Але ўжо сёння яны гатовыя выйсці на праектную магутнасць.


Гэта расліна любіць святло, таму ў комплексе будзе выкарыстана штучнае святлодыёднае асвятленне, а вось ўгнаенні толькі натуральныя. Спецыялісты гарантуюць, што ягады дурніц нічым не будуць адрознівацца ад лясных.


Разам з тым урачы не рэкамендуюць піць сок дурніц пацыентам з захворваннем жоўцевых шляхоў - гэта выклікае сімптомы абвастрэння хваробы. Але калі гэтай праблемы няма і для поўнага шчасця вам неабходна толькі скінуць некалькі кілаграмаў, то дурніцы - гэта ваш варыянт!


Развядзенне дурніц - гэта справа хоць і турботная, але ўсё ж вельмі прывабная. На поўдні краіны ўжо многія садоўнікі-аматары паспрабавалі сябе ў гэтай справе і не пралічыліся. Гэта марозаўстойлівая расліна прыносіць ім стабільны прыбытак, пры правільным доглядзе яна пладаносіць амаль 20 гадоў.


Любы бізнес пачынаецца з першага кроку. Спецыялістамі Батанічнага саду ён ужо зроблены. У снежні гэтага года комплекс для вырошчвання пладова-ягадных культур ужо пачне сваю работу ў поўным аб'ёме.