Санітарныя службы сталіцы напярэдадні свят інспектуюць кафэ і рэстараны

9 декабря 2015

Спецыялісты не толькі правяраюць, але і складаюць своеасаблівы рэйтынг аб'ектаў харчавання. Ацэньваюць стан па некалькіх крытэрыях: умовы захоўвання прадуктаў і абсталявання, асабістая гігіена персаналу, кантроль за вытворчым працэсам. Санітарныя службы пакуль праверылі больш за 30 аб'ектаў. Усе звесткі аператыўна размяшчаюць на сайце Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Дарэчы, усім кафэ і рэстаранам даецца пэўны час на выпраўленне недахопаў. Такім чынам, ёсць магчымасць павысіць свой рэйтынг.