Санаторыі Мінскай вобласці зробяць больш разнастайным экспарт паслуг

14 февраля 2019

Санаторыі Мінскай вобласці сёлета маюць намер зрабіць больш разнастайным экспарт паслуг. Акцэнт на турыстах з еўрапейскіх краін. Асаблівая роля ў прыцягненні гасцей здраўніц і ў бязвізавага рэжыму. Трэнд гэтага сезона – дыягностыка і лячэнне, а таксама багацце СПА-паслуг, дзе акрамя вады ў працэдурах выкарыстоўваюцца дзікія ягады і лён. Акрамя таго, у гэтым годзе працягнецца і ўмацаванне матэрыяльнай базы для лячэння пацыентаў.

Летась экспарт паслуг павялічыўся на 13 %. А сярэднегадавая запаўняльнасць санаторыяў перавысіла 80 %.