Найбольшы попыт на здраўніцы Мінскага, Мядзельскага, Любанскага і Маладзечанскага раёнаў. На красавік ўжо забраніраваныя больш за 80 працэнтаў пуцёвак. Адначасова да прыёму гасцей рыхтуюцца і аграсядзібы. Мінеральныя воды, лячэнне бурштынам, фіта-бар і ўсходняя медыцына. Як прадумаць даступны і якасны рэлакс, даведаўся Аляксей Кандраценка.
Месца, куды хочацца вяртацца! Пяты сезон запар жыхар Смаленскай вобласці Аляксандр Іваноў выбірае лячэнне і адпачынак у Любанскім раёне. На гэты раз у кампаніі вопытнага адпачывальніка дэбютант - сябар Яўген.
Санаторый «Світанак - Любань» - найбуйнейшы на поўдні Мінскай вобласці. Усе 300 месцаў тут амаль заўсёды запоўненыя. Чатыры медыцынскія профілі, сярод якіх лячэнне хвароб органаў дыхання і стрававання. У гэтым дапамагае сама прырода - на месцы крыніца з мінеральнай вадой і шматлікія працэдуры.
Віктар Струнеўскі, намеснік дырэктара санаторыя: "Два тыдні - гэта найбольш аптымальны тэрмін для атрымання не толькі аздараўленчага, але і лячэбнага эфекту. Гэта гразі, мінеральная вада, азакерыт".
Аматарам усходняй медыцыны таксама ёсць чым «падсілкавацца». У трэндзе іголкарэфлексатэрапія і герудатэрапія.
Вячаслаў Сяліцкі, урач-рэфлексатэрапеўт санаторыя: "Піяўка вельмі паказана. Яе фермент пад назвай герудзін - цэлая лабараторыя лекаў, утрымлівае каля 200 актыўных інгрэдыентаў".
Завяршае «марафон здароўя» комплекс «Лячэнне прыродай», дзе ўсё адпавядае самой назве. Бурштынавы пакой і мінеральны басейн з эфектам Мёртвага мора своеасабліва і з карысцю пашыраюць геаграфію Любанскага края.
Прыемны бонус пасля ўсіх аздараўленчых працэдур - натуральны свежавыціснуты сок. Морква, яблык, капуста і нават бульба забяспечваюць арганізм станоўчай энергіяй і добрым настроем.
Сярэдняя цана аднаго дня ў санаторыях Мінскай вобласці - 400 тысяч рублёў. Сезон адпачынкаў ужо фактычна стартаваў - гэта відаць па красавіку. Бронь месцаў на гэты месяц перавысіла 80 працэнтаў. Зрэшты, і тыя, хто аддае перавагу лету, таксама не сядзяць на месцы, сярод іх шмат і расіян. Таму, раяць спецыялісты, сваё месца пад сонцам у санаторыях лепш забраніраваць ужо сёння.













