Самы юны барбер Беларусі жыве ў Маладзечне

17 декабря 2019
Арцём Аўрайцэвіч  у свае 14 гадоў па-майстэрску валодае нажніцамі і брытвай. Упершыню школьнік узяў у рукі інструмент цырульніка  ў 12 гадоў. І зараз  дасканала асвоіў мастацтва мужчынскіх стрыжак і мае сваіх кліентаў. Неаднаразовы пераможца рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў сярод прафесіяналаў. Часам Арцём выязджае і за межы салона. Стрыжэ падлеткаў у школах-інтэрнатах, арганізоўвае адкрытыя  цырульні на абласных мерапрыемствах.

У наступным годзе Арцём плануе паступаць у каледж. Вырашыў стаць цырульнікам. На днях школьніку споўнілася 14, таму цяпер ён зможа афіцыйна працаўладкавацца і атрымліваць грошы за сваю працу.