Толькі ў сталічным парнікова-цяплічным камбінаце да 8 Сакавіка нарыхтавалі больш за 150 тысяч цюльпанаў і 80 тысяч руж. У сваю чаргу сталічныя майстры прапануюць букеты ручной работы. Кветкавыя кампазіцыі робяць з тканіны і нават керамікі. Набыць такія незвычайныя падарункі можна на святочных кірмашах, якія ладзяць напярэдадні 8 Сакавіка. Дарэчы, там можна не толькі выбраць упрыгажэнні і прадметы дэкору, але і зрабіць падарункі самастойна падчас майстар-класаў.
Самы папулярны падарунак на жаночае свята - кветкі
7 марта 2017













