Самы асвяжальны і салодкі фэст лета пройдзе 30 чэрвеня ў "Мінск-Арэне"

5 июня 2018

Згуляць у снежкі ў чэрвені магчыма! Падчас дня нараджэння беларускага марожанага. На свята халоднага пачастунку мінчан запрашаюць 30 чэрвеня. Наведвальнікаў чакае яскравая музычная і інтэрактыўная праграмы: спартыўныя гульні, ў тым ліку летні кёрлінг, снежкі і пламбірыяда. Каб пазнаёміць журналістаў з усімі адметнасцямі свята, іх запрасілі ў самае халоднае месца ў горадзе - "Мінск-Арэну". Тут жа і пройдзе самы асвяжальны і салодкі фэст лета.

Акурат да дня нараджэння беларускага марожанага выпусцілі новы від гэтага салодкага дэсерту. Рэцэпт аўтэнтычны. Складаецца выключна з экапрадуктаў.