Зорная чацвёрка суддзяў праекта Х-Factor Belarus

21 мая 2021

У інтэрнэт-асяроддзі актыўна абмяркоўваюць зорную чацвёрку суддзяў праекта Х-Factor Belarus. Імёны настаўнікаў першага сезона першага шоу такога роду ў нашай краіне сталі вядомыя напярэдадні вечарам.

На пошукі талентаў адправяцца музычны крытык Сяргей Саседаў, спявак Руслан Аляхно, рэпер і прадзюсар Сяргей Пархоменка, а таксама тэледзіва і каралева "Інстаграм" з мільённай аўдыторыяй Вольга Бузава. Менавіта яны стануць праваднікамі ў свет шоу-бізнесу і першымі трэнерамі на шляху да славы. Гэтая чацвёрка разам з камандай Белтэлерадыёкампаніі пачне здымкі эпізодаў тэлекастынгу ўжо ў жніўні.