Самы маштабны салют пройдзе ля стэлы "Мінск - горад-герой"

9 мая 2016

Самы маляўнічы і маштабны салют жыхары і госці сталіцы змогуць назіраць ля стэлы "Мінск - горад-герой". Аб гэтым нам распавялі  ў ваеннай камендатуры.

На працягу 10 хвілін прагучыць больш як сотня залпаў. Зарады паднімуцца ў неба на вышыню да паўкіламетра. Для гэтага нават прыходзіцца закрываць паветраную прастору над горадам да пэўнай вышыні, адзначылі ў  камендатуры. Акрамя таго, сёння салют зазіхаціць новымі фарбамі. Але каб ацаніць  відовішча - маштабна і бяспечна - неабходна выконваць і патрэбную дыстанцыю  на адлегласці як мінімум 400 метраў.   

Ігар Гурленя, старшы тэхнік патрульнай роты ваеннай камендатуры Узброеных Сіл Беларусі: "Гэта феерверачныя вырабы. У іх карпусы альбо кардонныя, альбо пластыкавыя, якія могуць падаць на зямлю і будуць падаць на зямлю. Таксама яшчэ могуць падаць недагарэўшыя зорачкі - астаткі феерверачных вырабаў. Таму пераканаўча просім вас не парушаць дыстанцыю бяспекі. Таксама рэкамендуем не знаходзіцца з зацішнага боку. Таму што ў залежнасці ад сілы ветру і кірунку ветру разлёт асколкаў павялічваецца".

Для правядзення  салюту толькі ў Мінску задзейнічана каля двухсот вайскоўцаў.