Самы вядомы ў Беларусі парушальнік правілаў дарожнага руху зноў на ўцёках

13 февраля 2014

Самы вядомы ў Беларусі парушальнік правілаў дарожнага руху зноў на ўцёках. Раман Мянцюк, паводле звестак міліцыі, не адбывае прызначанае пакаранне па месцы жыхарства. Як лічаць праваахоўнікі, ён можа хавацца на тэрыторыі Расіі.


Нагадаем, у сакавіку 2008 года на ўездзе ў сталіцу ДАІ выставіла супраць парушальніка жывы шчыт - заслон з машын, што праязджалі паблізу. На хуткасці 160 кіламетраў за гадзіну п'яны Раман Мянцюк, уцякаючы ад пагоні, урэзаўся ў перашкоду. Пацярпелі некалькі чалавек, якія сядзелі ў салонах сваіх аўтамабіляў. Тады яго прыгаварылі да 5 гадоў пазбаўлення волі.


Аднак пасля, апынуўшыся на волі, ён трапіў зноў. У міліцыі паведамілі, што пасля чарговага п'янага кіравання Мянцюк прыгавораны да 6 месяцаў арышту. Пакуль месцазнаходжанне парушальніка невядомае.