Самы духмяны фэст адбыўся ў сталіцы

13 апреля 2017

Змалолі дзясяткі кілаграмаў зерня і выпілі больш за сотню кубачкаў кавы. Самы духмяны фэст адбыўся ў сталіцы. Ужо трэці год запар фестываль кавы збірае на адной пляцоўцы вытворцаў, пастаўшчыкоў, прадаўцоў і аматараў, бадай, самага танізуючага напітку. Пакуль адны спаборнічалі за званне лепшага кавамайстра ў адной з чатырох намінацый, іншыя толькі пачыналі знаёмства з вялікай разнастайнасцю гатункаў і тэхнікамі прыгатавання латэ, капучына ці эспрэса. Наталля Кузьміцкая трапіла на свята каваманаў .

Чатыры эспрэса, чатыры капучына і чатыры аўтарскія кававыя напоі. І ўсяго 15 хвілін на іх прыгатаванне. Для вопытнага барыста справа даволі простая. Аднак перад удзельнікамі нацыянальнага чэмпіянату не звычайныя кліенты, а сапраўдныя кававая асы, суддзі міжнароднага класа, таму ўсё павінна быць бездакорна – ад чысціні на працоўным месцы да дакладных прапорцый усіх інгрэдыентаў.

На кожнай з тэматычных пляцовак, якія размясціліся на 6-ці паверхах аднаго з гандлёвых цэнтраў Мінска, разносіўся духмяны пах кавы.

Пакуль прафесіяналы спаборнічалі за пуцёўку на чэмпіянат свету ў Карэю спосабамі.

У зоне «брувінг кава» можна было асвоіць альтэрнатыўныя спосабы заварвання, напрыклад, самы просты - з дапамогай аэрапрэса.