Самых беражлівых школьнікаў выбралі ў сталіцы

18 февраля 2020
У Мінску падвялі вынікі гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу "Энергамарафон-2019". Навучэнцы сталічных школ, гімназій і каледжаў стваралі адукацыйныя фільмы, малявалі тэматычныя плакаты і распрацоўвалі  энергазберагальныя праекты. Аб правілах рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў яны распавядалі і праз творчыя пастаноўкі. І сёння ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў. Усяго свае ідэі ў "Энергамарафоне" прадставілі навучэнцы больш за паўсотні сталічных школ.

Пераможцы кожнай з намінацый прадставяць сталіцу на рэспубліканскім этапе конкурсу.