Самыя запаветныя жаданні здзяйсняюцца ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Полацку

28 декабря 2016

Спецыяльна да свята тут адкрыўся сапраўдны маёнтак казачных герояў. Гасцей сядзібы сустракае сімвал надыходзячага Новага года - Вогненны певень. Забаўляльная праграма разлічаная на любы ўзрост. Дзед Мароз са Снягуркай падрыхтавалі навагоднія гульні, квэсты, а таксама падарожжа па казачным лесе. Акрамя гэтага, тут можна сваімі рукамі зрабіць навагодні падарунак, а таксама напісаць ліст з запаветным жаданнем.

Загарадная рэзідэнцыя ў Полацку прымае гасцей трэці сезон. Летась маёнтак наведалі сотні гасцей з Беларусі, Літвы, Латвіі, Расіі і Украіны.