Самыя яркія эпізоды лета вачамі фотакарэспандэнтаў БелТА

25 июля 2017

Паўтарамільярдная тона руды рукамі шахцёра Беларуськалія, парад войскаў на Дзень Незалежнасці і Мексіка на конкурсе маладых выканаўцаў у Віцебску. Чатыры дзясяткі эксклюзіўных здымкаў з архіва найбуйнейшага інфармацыйнага агенцтва краіны. Прамысловасць, медыцына, спорт, культура - адзінкавыя кадры фотахронікі размясцілі ў адным з буйных гандлёвых цэнтраў сталіцы.

Фотаэкспазіцыю плануюць зрабіць сталай. Наступнае абнаўленне рыхтуюць да дня нараджэння Мінска. У гонар 950-годдзя сталіцы супрацоўнікі БелТА падрыхтавалі настальгічны праект "Мінск і мінчане". Знакавыя месцы сталіцы з разрывам на 50 гадоў. Фотагалерэя ўжо даступная на сайце інфармагенцтва, а выставачны варыянт пакажуць у верасні.