Самыя высокія прахадныя балы сёлета на спецыяльнасці "міжнароднае права" і "стаматалогія"

5 августа 2019
Самыя высокія прахадныя балы сёлета зарэгістраваны на спецыяльнасці: "міжнароднае права" і "стаматалогія". Каб прайсці на бюджэт на ФМА, трэба было набраць 385 балаў. У медыцынскі - 370. Амаль 26 тысяч удзельнікаў уступнай гонкі 2019 будуць вучыцца бясплатна. А ўжо заўтра стане вядома,  колькіх першакурснікаў залічаць на платнае. Плануецца прыняць  каля 25 тысяч.

І нават зараз, калі ўступная гонка амаль завяршылася,  яшчэ ёсць час падаць дакументы на завочную форму сельскагаспадарчых спецыяльнасцяў. Прыём дакументаў пачнецца 15 лістапада. У ВНУ плануюць набраць 3000 першакурснікаў.