Наймацнейшыя калядныя маразы зафіксаваныя ў Віцебскай вобласці

20 января 2014

Наймацнейшыя калядныя маразы ў Беларусі мінулай ноччу зафіксаваныя ў Віцебскай вобласці. Праўда, да тэмпературных рэкордаў яшчэ далёка, сцвярджае наш карэспандэнт Вольга Маслоўская.


Самая марозная ноч з пачатку зімы. Сёння на поўначы краіны тэрмометры паказвалі мінус 23. Халадней за ўсё было ў Оршы.


У гэты дзень восем гадоў таму трашчалі куды мацнейшыя маразы - 31 градус ніжэй за нуль. Так што цяперашнія мінус 23 яшчэ не мяжа. Сіноптыкі сцвярджаюць, што сапраўдныя рэкорды наперадзе. Бо калядныя маразы толькі пачынаюць чараду студзеньскіх халадоў.


Сёння ў горадзе дыхаецца лягчэй. Маразы палепшылі экалагічную абстаноўку ў абласным цэнтры. На вуліцах аўтамабіляў у два разы менш - яны проста не завяліся. Моцныя маразы скавалі лёдам і вадаёмы Віцебскай вобласці. На азёрах ужо ўтварыўся шарон таўшчынёй да 10 сантыметраў. А вось Заходнюю Дзвіну лёд толькі-толькі прыхапіў. Звычайна гэта адбываецца ў сярэдзіне снежня, а да Вадохрышча яго таўшчыня на рацэ дасягае 30 сантыметраў.


Дарэчы, у мінулым стагоддзі, калі градуснікі ў дамах віцяблян былі рэдкасцю, ісці або не ісці на вучобу, віцебскія гімназісты даведваліся па сігналах з гарадской ратушы. Пры тэмпературы ніжэй за мінус 20 дзяжурны вывешваў на вежы чырвоны флаг. Гэта азначала, што заняткі адмяняюцца. Графік працы віцебскіх школ і садоў сёння застаўся без змен.