У рамках Міжнародных армейскіх гульняў упершыню ў Беларусі пройдзе конкурс "Снайперскі рубеж". Каманды з Сірыі, Турцыі, Кітая, краін АДКБ і Афрыкі пакажуць сваё майстэрства.
Конкурс прадоўжыцца 12 дзён. Гэта дзённыя і начныя выпрабаванні ў камандах, парах і індывідуальным заліку. Міжнародныя армейскія гульні пройдуць на тэрыторыі сямі краін напрыканцы ліпеня.













