Самыя карумпаваныя сферы ў Беларусі

6 февраля 2013
Самым гучным скандалам стаў арышт былога віцэ-мэра сталіцы Ігара Васільева. Прысуд па гэтай справе аб'явяць у пятніцу. Самая дзейсная зброя ў барацьбе з карупцыяй, як заяўляюць у МУС, - гэта прафілактыка, якая стала магчымай пасля рэарганізацыі праваахоўнай сістэмы, дзе асноўную ролю ўзяў на сябе Следчы камітэт.
У цэлым адзначаны спад карупцыйных злачынстваў. 26% у параўнанні з мінулым годам. Ключавым момантам стала змяненне заканадаўства, калі караць сталі не толькі за атрыманне, але і даванне хабару. Пры гэтым механізм збору доказаў максімальна адладжаны. За мінулы год суды не вынеслі ні аднаго апраўдальнага прысуду хабарнікам.