Самыя галоўныя для Беларусі святы гэтыя людзі па доўгу службы праводзяць за межамі роднай краіны. І вось сёння айчынныя кіраўнікі дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, а таксама Міністэрства замежных спраў сабраліся ля падножжа Кургана Славы, каб ушанаваць памяць савецкіх воінаў-вызваліцеляў.
Аляксандр Гур'янаў, намеснік Міністра замежных спраў Беларусі: "На Дзявятае мая мы, як правіла, заўсёды наведваем і ўскладаем вянкі ля мемарыялаў савецкіх воінаў, якія раскіданыя сёння практычна па ўсёй Еўропе, ну, а 3 ліпеня - гэта традыцыйна дзень, калі кіраўнікі замежных устаноў праводзяць альбо ў дзень, альбо напярэдадні вялікія ўрачыстыя прыёмы з запрашэннем не толькі ганаровых гасцей краін знаходжання, але і прадстаўнікоў беларускай дыяспары, ветэранаў".
Анатоль Стэпусь, пасол Беларусі ў Эстоніі:
"У Эстоніі пражывае каля 25% славянскага насельніцтва, сярод гэтай групы вялікая частка нашых беларусаў. Афіцыйна, паводле эстонскай статыстыкі, больш за 13,5 тысяч беларусаў, але іх значна больш, у гэтай сувязі наша частка насельніцтва свята паважае ўсё тое, што звязана з Вялікай Перамогай. Мы праводзілі масу мерапрыемстваў, праводзілі сумесны тыдзень ваеннага фільма, і ў нас было 5 беларускіх ваенных фільмаў".
У памяць пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў прафсаюзе МЗС зараз рыхтуюць электронную кнігу, дзе будуць сабраныя гісторыі подзвігаў і пасляваеннага жыцця беларускіх ветэранаў - дыпламатаў.













