Самую крэатыўную і працавітую сям’ю выбралі ў Любані

20 сентября 2019

16 сямей з розных раёнаў. Самую актыўную і працавітую сельскую сям'ю Мінскай вобласці выбіралі сёння ў Любані. У абласным этапе рэспубліканскага праекта "Уладар сяла” - пары механізатараў, жывёлаводаў, паштальёнаў, трактарыстаў і леснікоў. Усе яны жывуць у сельскай мясцовасці, вядуць гаспадарку і выхоўваюць дзяцей і цяпер спаборнічаюць у гасціннасці і спрытнасці. Гаспадыні дэманстравалі навыкі кулінарыі і рукадзелля, а вось мужчынам яшчэ трэба было паказаць валоданне сякерай і пілой. 

Пераможцамі стала сям'я Мячкоўскіх з Маладзечанскага раёна. Яна прадставіць Мінскую вобласць у фінале рэспубліканскага праекта "Уладар сяла - 2019". Ён пройдзе 28 верасня у Валожыне.