Вялікую калекцыю марак з выявамі птушак сабраў арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі

2 апреля 2019

Крылатыя на паштовых знаках! Самую вялікую калекцыю марак з выявамі птушак  сабраў  арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі. У арсенале філатэліста  тысячы марак з розных краін свету. Найбольшую каштоўнасць маюць рэдкія экзэмпляры  абмежаванага тыражу, а таксама маркі-старажылы. Адна з такіх была надрукавана ў 1881 годзе.

У сталічных філатэлістаў і нумізматаў ёсць свой клуб. Калекцыянеры сустракаюцца кожны тыдзень у мінскім Палацы чыгуначнікаў  у пошуку найбольш цікавых і каштоўных экзэмпляраў для калекцыі.