Самай відовішчнай часткай святкавання Дня Незалежнасці стане парад у небе

26 июня 2018

У Беларусі працягваюцца трэніроўкі вайскоўцаў. І гэту карцінку мы атрымалі літаральна некалькі хвілін назад. Гэта - трэніровачны палёт авіяцыі. Тут і баявыя верталёты Мі-8 і Мі-24, знішчальнікі МіГ-29, штурмавікі Су-25, ваенна-транспартныя самалёты і іншыя. Такі склад паветраных суднаў будзе ўдзельнічаць падчас парада 3 ліпеня. Лётчыкі праводзяць рэпетыцыю над Мінскім морам, каб не ствараць лішняга шуму над сталіцай.

Генеральная рэпетыцыя парада да Дня Незалежнасці пройдзе паслязаўтра, у чацвер. А авіяцыя праляціць над Мінскам у пятніцу і суботу.