Самай музычнай у ноч з 31 на 1 стане Кастрычніцкая плошча

18 декабря 2019
Да Новага года засталося менш за два тыдні. Яшчэ ёсць час выбраць падарункі і прадумаць сустрэчу 2020 года. Тым больш што ў сталіцы будзе куды адправіцца ў навагоднюю ноч - вас чакаюць больш за 30 святочных лакацый. Яны разгорнуцца ва ўсіх раёнах сталіцы.
Самай музычнай у ноч з 31 на 1 стане Кастрычніцкая плошча. Да раніцы будуць працаваць не толькі гандлёвыя павільёны. Нон-стоп на сцэне будуць гучаць святочныя мелодыі і трэкі самых розных жанраў.
Яшчэ адным пунктам навагодняга маршруту будзе тэрыторыя ля Палаца спорту. Там на фуд-корце пачастуюць разнастайнымі ласункамі і сагрэюць гарачымі напоямі.

У 1:30 пачнецца музычна-піратэхнічнае шоу.

Феерверк будзе ўпрыгожваць неба над горадам  11 хвілін. Светлавы паказ дапоўняць і лазернымі праекцыямі.
А тым часам адправіцца па навагодні настрой, а заадно і падарункі,  можна ўжо зараз  на калядныя кірмашы. Яны ўжо працуюць ля Палаца спорту і на Кастрычніцкай плошчы. Тут жа  гонкі на сабачых запрэжках, шоу самавараў і майстар-класы па стварэнні ёлачных цацак. Для гасцей падрыхтавалі масу актыўнасцей. Да любімых навагодніх пляцовак  у гэтым сезоне дададуць і новыя пункты. Напрыклад, у выхадныя пачне працу кірмаш на Камароўскім рынку.

Шэсце Дзядоў Марозаў пройдзе ў Мінску 28 снежня

Акунуцца ў казачную атмасферу можна будзе і падчас сямейных тэатралізаваных шоу. Яны будуць праходзіць ля гарадской ратушы і на Кастрычніцкай плошчы з 28 снежня. Тады ж па сталічных вуліцах пройдуць сотні зімовых чараўнікоў. Шэсце Дзядоў Марозаў пачнецца на плошчы Незалежнасці і завершыцца ля галоўнай навагодняй ёлкі на Кастрычніцкай.