Самай буйной мытні Беларусі - 75 гадоў

20 ноября 2014

Роўна столькі брэсцкія мытнікі на варце эканамічных інтарэсаў дзяржавы. Мытня - сапраўдны бар'ер для кантрабандыстаў, а таксама надзейная фінансавая апора краіны. Толькі сёлета рэгіянальнай службай выяўлена звыш 5000 правапарушэнняў, спынена больш за 20 спроб перамяшчэння наркатычных і псіхатропных рэчываў. Брэсцкая мытня папаўняе казну дзяржавы ў сярэднім на 16 мільярдаў рублёў за суткі.


Да юбілею на карце горада з'явілася вуліца Мытная, ля будынка Брэсцкай мытні ўсталяваны памятны знак. А сёння калектыву ўручаць новы сімвал доблесці і гонару - уласны сцяг. На вернасць Радзіме прысягнуць 55 маладых супрацоўнікаў.