Самай актыўнай па яўцы выбаршчыкаў сёння стала Віцебская вобласць

11 октября 2015

У рэгіёне працуюць 848 участкаў, у спісах для галасавання - больш за 870 тысяч чалавек. Свой выбар зрабіў і старшыня Віцебскага аблвыканкама. Мікалай Шарстнёў прагаласаваў на ўчастку № 23, размешчаным у Палацы культуры ветакадэміі. У заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Віктара Клімчука сёння рабочы дзень, на выбарчы ўчастак мастацкі кіраўнік беларускага тэатра "Лялька" прыйшоў перад нядзельным спектаклем.

На выбары беларусы прыходзяць сем'ямі, на ўчастках арганізаваны гандаль, праходзяць канцэрты. Святочнаму настрою спрыяе і надвор'е. У абласным цэнтры сонечна.