Самазвал "Мара" можа перавозіць 24 тоны грузаў ва ўмовах самага складанага бездарожжа

21 сентября 2017

У беларускіх машынабудаўнікоў з'явілася свая высокатэхналагічная "Мара". З гэтага часу такую назву атрымала распрацоўка прадпрыемства "Амкадор". Прэзентацыя самазвала, які назвалі ў гонар галоўнага канструктара Станіслава Марчанкі, прайшла на пляцоўцы сталічнага завода. Землявоз, якому няма аналагаў у краінах СНД, адпраўляецца ў серыйную вытворчасць. «Мара» можа перавозіць 24 тоны грузаў ва ўмовах самага складанага бездарожжа.

Аляксандр Шакуцін, старшыня савета дырэктараў ААТ "Амкадор": «Мы праводзілі эксперыменты, і калі будавалі МКАД, яна праходзіла выпрабаванні. Высветлілася: у роўных умовах не могуць працаваць іншыя, асабліва калі дождж і слота, нават гусенічная тэхніка не заўсёды працуе, а ў гэтай машыны праходнасць такая, што забяспечвае працу ў любых умовах надвор’я. У нас ёсць ужо кантракты з Кыргызстанам, Таджыкістанам, Бангладэш”.

Як расказала кіраўніцтва холдынгу, у планах - будаўніцтва адразу некалькіх новых заводаў. Сярод іх і прадпрыемства па выпуску тэхнікі для лясной прамысловасці ў Лагойску.