Самалёт з гуманітарнай дапамогай з Кітая прыбыў у Беларусь

2 июня 2020
Самалёт Мінабароны Іл-76 з медыцынскай гуманітарнай дапамогай з Кітая прыбыў у Беларусь. На борце - прадметы прызначэння, агульная вага - 22 тоны. Гэта сродкі аховы і 100 кіслародных канцэнтратараў. Груз суправаджала каманда ратавальнікаў. Гэта ўжо чацвёртая дастаўка гуманітарнага грузу для нашай краіны, якая праводзіцца па рашэнні прэзідэнта і ў адпаведнасці з пастановай урада. Вядома, што груз размяркуюць па ўсіх рэгіёнах краіны, і прыярытэт будзе аддадзены тым раёнам, дзе найбольш напружана вядуць барацьбу з інфекцыяй. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у гэтай гуманітарнай місіі ўдзельнічалі ЮНІСЕФ і кампанія Wargaming. Дзякуючы ім было набыта 100 кіслародных канцэнтратаў. І, як паведамляецца, гэты груз не апошні. 


За 4 рэйсы ў Беларусь з Кітая даставілі 100 тон гуманітарнай дапамогі


Як вядома, курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны перагрузяць дастаўленыя медыкаменты ў аўтатранспарт МНС, пасля чаго іх даставяць на склады Міністэрства аховы здароўя. Усяго за чатыры рэйсы ў Беларусь з Кітая было дастаўлена больш як 100 тон гуманітарнай дапамогі. У папярэдні раз, 13 мая, беларускі Іл-76 прывёз рэспіратары, тэсты і экспрэс-тэсты, абсталяванне для вытворчасці айчынных рэспіратараў, пульсаксіметры, бескантактныя тэрмометры, ахоўныя камбінезоны і 11 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.