Самага выніковага камбайнера Беларусі ўшаноўвалі ў Мінскім раёне

2 Верасня 2017

Першы ў краіне. Сёння ў Мінскім раёне ўшаноўвалі самага выніковага камбайнера Беларусі.

5 816 тон збожжа сёлета намалаціл Міхаіл Саладуха. У краіне практычна завяршылася ўборачная кампанія, па выніках якой і выявілі лідара. Дарэчы, гэта не першы рэкорд механізатара. У 2012-м Міхаіл Саладуха паставіў абсалютны максімум па намалоце - 7 716 тон - планка, якую дагэтуль ніхто не пакарыў.

Міхаіл Саладуха, камбайнер агракамбіната "Ждановічы": "Сказаць, што лёгка, не скажаш, таму што хлеб убіраць заўсёды было цяжка. Але гэта не вялікі мой паказчык. І было 7700. Так што, для мяне гэта не план. Трэба любіць сваю працу ў першую чаргу. А потым, 30 гадоў працую, і гэта ўжо ўсё ідзе па накатанай. Вось зараз збожжавыя скончыліся, буду падрыхтоўвацца ўбіраць цукровы бурак".

Анатоль Ісачэнка, старшыня Мінаблвыканкама: "Надвор'е пакуль нам абсалютна не перашкаджае. Тыя дажджы, якія прайшлі, яны вельмі да месца, вельмі дарэчы. Справа ў тым, што вобласць пасеяла рапс, для рапсу неабходна, каб прайшлі дажджы. Сёння ідзе сяўба азімых культур, таму надвор'е нам пакуль спрыяльнае. Вобласць пачала ўборку бульбы, цукровага бураку. Усё ідзе ў адпаведнасці з тэхналагічным працэсам".

Паводле прагнозаў, каравай-2017, уключаючы рапс і кукурузу, будзе важыць дзесяць мільёнаў тон. У такім разе з'явіцца магчымасць экспартаваць прыкладна пятую частку ўраджаю. Кожны ўкладзены долар у сельскую гаспадарку прыносіць трайны даход. Аб гэтым сёння заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Леанід Заяц падкрэсліў, што дзякуючы тым укладанням, якія ішлі з боку дзяржавы ў аграпрамысловы комплекс, быў стабілізаваны харчовы рынак, што дазволіла краіне зарабіць даволі добрыя грошы.

Леанід Заяц, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі: "Па выніках працы за 7 месяцаў, валютны даход склаў па сістэме прадпрыемстваў Мінсельгасхарча парадку $1,5 млрд. Плюс 205 млн. долараў да аналагічнага перыяду мінулага года".

Толькі за апошнюю пяцігодку дзяржава ўклала ў АПК больш як 8 мільярдаў долараў. Даход жа за гэты час склаў амаль у тры разы больш - 27 мільярдаў.