Самае маштабнае закрыццё мотасезона ў гісторыі Беларусі чакаецца заўтра

23 сентября 2016

У суботу на сталічных вуліцах "Харлей Дэвідсан" збярэ да 4 тысяч байкераў з 15 краін свету.

Чакаецца, што рэкорднай будзе і колькасць гледачоў. Паводле традыцыі, калона аматараў шуму і хрому пройдзе ад Кургана Славы да Палаца спорту, дзе разгорнуцца маштабныя ўрачыстасці. Упершыню для ўдзельнікаў мерапрыемства з-за мяжы забяспечаць бязвізавы ўезд у нашу краіну. Дастаткова будзе прад'явіць пашпарт і электронны білет. Супольнасць "Харлей Дэвідсан" лічыцца самай шматлікай у свеце, якая налічвае больш за мільён удзельнікаў. Беларускі HOG-клуб пазмагаецца за магчымасць правесці агульнаеўрапейскі злёт харлеяў у Мінску, прысвечаны 115-годдзю легендарнага брэнда.