Самабытны абрад "Зажынкі" даў старт уборачнай у Клецкім раёне. Гасцінная і працавітая морачская зямля аб'яднала мясцовыя сельгаспрадпрыемствы, вяскоўцаў, кіраўніцтва раёна і, вядома, хлебаробаў. Зрэшты, яны ўжо на ўсю моц працуюць у палях: убралі азімы ячмень - ураджайнасць больш як 50 цэнтнераў з гектара, прыступілі да рапсу, на чарзе трыцікале.
Толькі ў Клецкім раёне на хлебных нівах будуць працаваць 77 экіпажаў. Выйдзе ў тым ліку і новая тэхніка. Усяго сёлета ў Мінскай вобласці закупілі 60 камбайнаў.













