Самая спартыўная выстава сезона пачне працаваць у Нацыянальным мастацкім музеі

18 мая 2019

Самая спартыўная выстава сезона пачне працаваць у Нацыянальным мастацкім перад пачаткам II Еўрапейскіх гульняў. Тут падрыхтаваны маштабны праект, які аб'яднае больш за сто твораў жывапісу, графікі і скульптуры на спартыўную тэматыку. У адной выставачнай прасторы палотны беларускіх сучаснікаў і класікаў. Імкненне да перамогі будзе прадстаўлена работамі цэлай плеяды беларускіх майстроў пэндзля - Мікалая Склішчука, Леаніда Дударэнкі, Віктара Альшэўскага.

Эксклюзіў выставачнага праекта "Игры Гульні Games" - адзіная работа Уласава. На фрызавым палатне адлюстраваны валейбольны матч. Большая частка экспазіцыі - збор Нацыянальнага мастацкага, некаторыя палотны дагэтуль не пакідалі фонды музея. У экспазіцыі і работы з прыватных калекцый. Для некаторых аўтараў гэтая выстава стане дэбютнай. Упершыню свае работы пакажа Таццяна Радзівілка.