Салют Перамогі расфарбаваў неба над Брэсцкай крэпасцю-героем

10 мая 2019

Салют Перамогі расфарбаваў неба і над Брэсцкай крэпасцю-героем, якая традыцыйна з'яўляецца галоўнай пляцоўкай святкавання  9 Мая. Артылерыйскія залпы прагрымелі ля галоўнага ўваходу ў цытадэль  "Зоркі". Паглядзець на маляўнічую феерыю прыйшлі тысячы гараджан і гасцей абласнога цэнтра.