"Садовы перапалох" пад Мінскам

31 мая 2016

Буйны фестываль ландшафтнага дызайну сабраў прафесійных азеляніцеляў, прадаўцоў садовай тэхнікі і тапіярыяў з усёй краіны. Галоўнай падзеяй фестывалю стаў конкурс сярод студэнтаў профільных ВНУ на самы крэатыўны міні-сад. За некалькі дзён удзельнікі аформілі пяць прысядзібных участкаў. У сваіх праектах студэнты выкарыстоўвалі вечназялёныя расліны, падвесную садовую мэблю і канструкцыі з камянёў і дроту – так званыя габіёны.

Ландшафтны фестываль "Садовы перапалох" ладзілі чацвёрты раз. Можна было паслухаць лекцыі па садоўніцтве, азеляненні, а таксама майстэрстве тапіярнай стрыжкі кустоў і дрэў.