Садовыя таварыствы чакаюць заканадаўчыя змяненні

25 августа 2018

Да заканчэння дачнага сезона застаецца значна больш часу, традыцыйна ён фінішуе ў кастрычніку. Мінэканомікі з усімі зацікаўленымі ведамствамі распрацоўваюць праект змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства, якое рэгулюе сферу садовых таварыстваў. Ранейшыя дакументы састарэлі і патрабуюць адаптацыі да сучасных рэалій. Сёння дачы даўно перасталі быць толькі месцам вырошчвання сельгаспрадукцыі, як гэта было ў 80-я-90-я гг. мінулага стагоддзя. Для некаторых гэта круглагодная альтэрнатыва гарадскому жыллю. Таму абмяркоўваюць магчымасць далучэння садовых таварыстваў да населенага пункта. Заканадаўча не адрэгуляваныя правы і абавязкі членаў таварыства, што спараджае дачныя войны. Як выжыць, калі сваркі і раздробненасць сталі хранічнымі, разбіралася Ксенія Лебедзева (відэа).