З жыхарамі рэгіёна ў Кармянскім раёне сустрэўся міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка

11 июля 2018

Будаўніцтва жылых шматпавярховак у раёне і наяўнасць тэхнікі для выратавання людзей з іх, пажарная бяспека гандлёвых цэнтраў і нюансы прыёмных кампаній у навучальных установах МНС.

З жыхарамі рэгіёна ў Кармянскім раёне сустрэўся міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. Пытанні былі шырокага дыяпазону, адно з іх - набор у ліцэй МНС спартыўнага класа па валейболе.

У гэтым месяцы выязныя прыёмы грамадзян прадоўжацца і ў іншых рэгіёнах краіны.