З заўтрашняга дня закрываюць на рамонт участак ад вуліцы Магілёўскай да Варанянскага

5 июня 2020
Фінальны этап работ - на ўчастку Жукоўскага-Аэрадромная ў сталіцы. З заўтрашняга дня закрываюць на рамонт участак ад вуліцы Магілёўскай да Варанянскага. У аб'езд пускаюць грамадскі транспарт па праспекце Незалежнасці і вуліцы Валадзько. А вуліцу Жукоўскага прадоўжаць амаль на два кіламетры, на Аэрадромнай з'явіцца двухузроўневая развязка. Аднавіць рух плануюць ужо ў ліпені.
Пра маштабнае дарожнае будаўніцтва - Ілья Цвяткоў. Машыны з гравіем, экскаватары і дзясяткі работнікаў дарожнай службы. Тут, на вуліцы Жукоўскага, кладуць асфальтабетоннае пакрыццё. Да здачы зараз рыхтуюць участак ад вуліцы Магілёўскай да Аэрадромнай.

З 6 па 29 чэрвеня плануюць завяршыць працы на першым участку дарогі – да скрыжавання з вуліцай Варанянскага. У сувязі з гэтым грамадскі транспарт пойдзе па аб'язных маршрутах. Аўтобус нумар 24 паедзе па праспекце Незалежнасці, 65-ты маршрут - па вуліцы Валадзько.

На вуліцы Аэрадромнай узводзяць пуцеправод

Наступны этап - уладкаванне магістралі да двухузроўневай развязкі. Будаваць яе пачалі яшчэ летась. Пуцеправод па сваёй форме будзе падобны на ліст канюшыны з 8 з'ездамі. 
Як толькі участак Жукоўскага-Аэрадромная будзе гатовы, спецыялісты адразу прыступяць да працы з іншага боку развязкі. Магістраль праз новы жылы комплекс будзе даўжынёй амаль 2 кіламетры. Плануюць завяршыць яе абсталяванне ў снежні 2021 года.