З пытаннямі, якія хвалююць, можна звярнуцца на прамыя тэлефонныя ліні

14 июля 2020
З пытаннямі, якія хвалююць, можна звярнуцца да прадстаўнікоў улады на суботнія прамыя тэлефонныя лініі. Так, у сталіцы 18 ліпеня з 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан адкажа старшыня Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Андрэй Бугроў. А ў Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Іван Маркевіч. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці арганізуецца кожную суботу.