З пытаннямі, якія хвалююць, можна звярнуцца да прадстаўнікоў улады на прамыя тэлефонныя лініі

3 апреля 2020
Традыцыйна яны пройдуць і ў гэту суботу, 4 красавіка. У сталіцы з 9 да 12 гадзін у гэты дзень на пытанні мінчан будзе адказваць мэр Мінска Анатоль Сівак. 
У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Аляксандр Кручанаў. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці арганізуецца кожную суботу.