З пытаннямі, якія хвалююць, можна звярнуцца да прадстаўнікоў улады
5 июня 2020
З пытаннямі, якія хвалююць, можна звярнуцца да прадстаўнікоў улады на суботнія прамыя тэлефонныя лініі. У сталіцы заўтра з 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан адкажа намеснік старшыні Мінгарвыканкама Юрый Трушчанка. А ў Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае кіраўнік спраў Уладзімір Гурыновіч. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці арганізуецца кожную суботу.