З пытаннямі, якія хвалююць, можна звярнуцца і да прадстаўнікоў улады напрамую

4 февраля 2020
Традыцыйна прамыя тэлефонныя лініі пройдуць і ў гэту суботу, 8 лютага.
У сталіцы з 9:00 да 12:00 на пытанні мінчан будзе адказваць кіраўнік спраў Мінгарвыканкама Ганна Мацельская. Нумар тэлефона для зваротаў - на экране.
У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае кіраўнік спраў аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці працуе кожную суботу.

Прадстаўнікі ўлады павінны глыбока ўнікаць у праблемы і просьбы людзей. На гэтым акцэнтаваў увагу памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліўневіч падчас прамой тэлефоннай лініі і асабістага прыёму грамадзян у Наваполацку. Усяго прагучала ад жыхароў рэгіёна больш як 30 пытанняў. Рамонт пад'ездаў, недастатковая колькасць парковак, паляпшэнне жыллёвых умоў. Таксама людзей хвалюе стан дваровых тэрыторый і дарожнага палатна.

Як прыклад дарога Полацак - Расоны. Яна адрамантаваная часткова, асобныя ўчасткі патрабуюць дасканалага абнаўлення. Ямачны рамонт, лічаць аўтааматары, сітуацыю не ратуе. Рашэнне большасці агучаных праблем пад сілу мясцовай уладзе. Асобныя пытанні патрабуюць больш дэталёвага вывучэння профільнымі спецыялістамі.