З тымі, хто ўпершыню будзе галасаваць на выбарах, сустрэўся старшыня "Белай Русі" Генадзь Давыдзька

12 февраля 2018

З тымі, хто ўпершыню будзе галасаваць на выбарах, сёння сустрэўся старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белай Русі" Генадзь Давыдзька. У сваім выступленні ён адзначыў, што сёння важна ў працы з маладымі людзьмі пазбягаць ментарскага тону і не ігнараваць вострыя пытанні. На сустрэчы з ідэалагічным актывам гаварылі і пра недапушчальнасць палітычнай інфантыльнасці сярод моладзі.

Генадзь Давыдзька, старшыня РГА "Белая Русь":

"Мы рэальна робім сённяшні дзень. Асабліва ў моладзі. Моладзі чамусьці ўяўляецца, што хтосьці там робіць, нейкая ўлада гіпатэтычная, нейкія чыноўнікі нешта робяць, а мы ні пры чым. Мы вучымся, рыхтуемся да будучыні. Нічога падобнага. Моладзь робіць сваю будучыню сама, сёння, зараз, у тым ліку ўдзельнічаючы ў выбарах".

Сёння Генадзь Давыдзька сустрэўся з маладымі выбаршчыкамі, студэнтамі Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Размова ішла і аб значэнні мясцовага самакіравання.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя