НАТА нарошчвае прысутнасць ля межаў Саюзнай дзяржавы. Ваенна-палітычная абстаноўка складаная. Пра гэта заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Ваенныя ведамствы нашых краін перайшлі на планаванне двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва на аснове праграмы стратэгічнага партнёрства, распрацаванай на пяцігадовы перыяд. Ваенныя пагрозы, палітычны і эканамічны націск з боку Захаду вымусілі Беларусь і Расію распрацаваць новую ваенную дактрыну Саюзнай дзяржавы.
Як заявіў Сяргей Шайгу, у Польшчу і Прыбалтыйскія дзяржавы перакінуты бранятанкавая брыгада сухапутных войскаў ЗША і чатыры шматнацыянальныя батальённыя тактычныя групы.













