З сённяшняга дня пагранічны прафсаюз Літвы плануе пачаць італьянскую акцыю пратэсту

9 июля 2013

Гэта значыць, што ўсе транспартныя сродкі будуць правяраць доўга і асабліва дбайна. Лідары прафсаюза такім чынам хочуць паўплываць на ўлады. Сярод патрабаванняў - павелічэнне фінансавання, забеспячэнне сацыяльных гарантый і рэфармаванне сістэмы праваахоўных органаў. У Дзяржпагранкамітэце Беларусі спадзяюцца, што чэргі ў пунктах пропуску не ўзнікнуць, але ўсё ж рэкамендуюць перад паездкай азнаёміцца са станам спраў на мяжы.