З сённяшняга дня пачынаецца маштабная рэканструкцыя аўтадарогі М7 Мінск - Ашмяны - мяжа Літоўскай Рэспублікі. Рэалізацыя буйнога інвестпраекта больш як на 100 мільёнаў еўра стартавала з цырымоніі закладвання сімвалічнага каменя на ўчастку трасы ў Валожынскім раёне. Дарэчы, тут жа перадалі і кантракт аднаму з падрадчыкаў. Гэта дарожна-будаўнічы трэст з Гомеля. Ён зоймецца рэканструкцыяй па тэрыторыі Мінскай вобласці. Як адзначыў Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, агульныя з Гродзенскім рэгіёнам 106 кіламетраў дарогі стануць больш камфортнымі. Завяршыць работы па рэканструкцыі М7 плануюць да канца наступнага года (відэа).
З сённяшняга дня пачынаецца маштабная рэканструкцыя аўтадарогі М7
7 августа 2020













