З самай раніцы ў Мінску кветкавы святочны ажыятаж

7 марта 2018

Нягледзячы на зусім не вясновае надвор'е, з самай раніцы ў сталіцы кветкавы святочны ажыятаж. Цюльпаны, мімозы, гіяцынты сёння нагадваюць хутчэй пралескі, але ўсё ж ствараюць настрой. Практычна ўсе мінскія вуліцы ператварыліся ў кветкавыя рады, у сталіцы дадаткова адкрыта больш як 200 месцаў па продажы першацветаў. Мужчыны спяшаюцца купіць самы прыгожы букет. А прадаўцы абяцаюць працаваць да апошняга кліента. Дарэчы, цана на цюльпаны ад 1 да 3 рублёў за кветку. Наплыў пакупнікоў чакаюць і заўтра.