З размахам Дзень Незалежнасці адсвяткавалі ва ўсім цэнтральным рэгіёне

4 июля 2014

Гулялі нават у самых маленькіх гарадах і вёсках. Цэнтрам святкавання стала Маладзечна, з раніцы тут пачалі працу святочныя пляцоўкі, горад майстроў і салдацкі гарадок. А ўвечары традыцыйны гала-канцэрт скончыўся гімнам і салютам. Антаніна Станкевіч - з падрабязнасцямі.


Гулянні ў Маладзечне пачаліся з раніцы. Але да вечара ніхто асабліва стаміцца не паспеў. У такі дзень дома сядзець не варта. Дзень Незалежнасці сапраўды - галоўнае свята для краіны.


Сёння людзі віншуюць не толькі ветэранаў, але і адзін аднаго. Прычым знаёмыя людзі ці не - не мае ніякага значэння.


Абыякавым не застаўся ніхто. Бо ні ў цэнтральным рэгіене, ні ў краіне нельга знайсці чалавека, чыю сям'ю не закранула б Вялікая Айчынная.


Святочны гала-канцэрт увечар, гучаць самыя душэўныя песні ваенных гадоў. Кульмінацыя канцэрта - народны хор. Усе, хто быў на свяце, разам спявалі гімн Беларусі.


А пасля неба над Маладзечнам размаляваў салют. Рознакаляровая агнявая феерыя доўжылася каля 10 хвілін.